14 кастрычніка на Беларусі адзначаецца асаблівы дзень- Дзень Маці,які супадае з вялікім праваслаўным святам Пакровы Прасвятой Багародзіцы.Як тлумачыць царква , Пакровы - пакрывала Божай Маці, якая абараніла людзей ад бяды…
У дзіцячым садку для дзяцей старэйшых груп і іх матуль прайшло свята “Вітаем Вас на Кірмашы”.

Свята пагрузіла усіх у блізкую кожнаму беларусу атмасферу дабра, станоўчых эмоцый.
Асаблівы каларыт прыўнеслі нацыянальныя касцюмы, у якіх дзяўчынкі і хлопчыкі выглядалі такімі прыгожымі!

Падчас правядзення свята дзеці падрыхтавалі для сваіх любімых матуль выдатныя выступленні: вершы, песні, танцы, прыпеўкі і народныя гульні.Стылізаваная “ карова Рагуля”, Дзед і Баба весялілі дзяцей.



Сэрца кожнай маці перапаўнялася замілаваннем, матчынай любоўю да свайго дзіцяці. Бо мацярынства - галоўнае шчасце і прызначэнне кожнай жанчыны!