Сёння і ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята «Каляда»,якое стала ўжо традыцыйным. Кожны год дзеці старэйшай групы развучваюць песні-калядкі, вершы і адпраўляюцца калядаваць па дзіцячым садзе.
Яны абыходзяць кожную групу, кожнага супрацоўніка, спяваюць ім песні, славяць гаспадароў, жадаюць ім усіх выгод і, вядома, просяць пачастункі. І усе рады прыпаднесці дзецям свой дар: хто прысмакі, а хто і пірагі. Калі абышлі ўвесь дзіцячы сад пачынаецца традыцыйнае чаяванне з пірагом і прысмакамі, з вясёлымі абмеркаваннямі і спрэчкамі.
Свята "Каляда" не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў нашага народа, самім адчуць усё хараство народных свят і гулянняў.



Выхаванцы атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад радасці на цэлы дзень.